Алімпіяда па матэматыцы
(4 клас)
- Сума старон квадрата і прамавугольніка роўна 48 см. Ці аднолькавыя іх плошчы? Запішыце рашэнне.
- У двары гулялі гусі і парасяты. У іх разам 18 галоў і 60 ног. Калі гусей замяніць парасятамі, а парасят – гусямі, то колькі ўсяго атрымаецца галоў і ног? Запішыце рашэнне.
- У два аўтобусы селі 123 экскурсанты. Затым з аднаго аўтобуса выйшла 8 чалавек. Трое селі ў другі аўтобус, а астатнія паехалі на машыне. Пасля гэтага ў аўтобусах стала пасажыраў пароўну. Колькі пасажыраў было ў кожным аўтобусе спачатку?
- Выканайце дзеянні і запішыце адказ.
70000-(64000:128-3280:164*15)*70+192000:800
- Тры браты спаймалі 129 карасёў. Калі адзін брат адклаў для юшкі 6 штук, другі – 2, а трэці – 3, то ў кожнага засталася роўная колькасць рыб. Колькі карасёў спаймаў кожны з іх?
- Расшыфруйце:
9А:1А=А
АА+АБ=ВВВ
- Лесвіца складаецца з 9 прыступак. На якую прыступку трэба стаць, каб апынуцца на сярэдзіне лесвіцы?